Працэнт маці, якія кормяць дзяцей цыцкай. Жоўты колер: толькі цыцка. Аранжавы колер: цыцка й вада. Зялёны: цыцка ды іншыя вадкасці. Блакітны: цыцка ды малочныя сумесі. Сіні: цыцка ды цвёрдыя стравы. Крыніца: Белстат.

Працэнт маці, якія кормяць дзяцей цыцкай. Жоўты колер: толькі цыцка. Аранжавы колер: цыцка й вада. Зялёны: цыцка ды іншыя вадкасці. Блакітны: цыцка ды малочныя сумесі. Сіні: цыцка ды цвёрдыя стравы. Крыніца: Белстат.

Белстат сумесна з UNICEF правёў даследаванні, датычныя стану жанчын і дзяцей у Беларусі. Адным з аб’ектаў даследавання стала распаўсюджанасць груднога гадавання. Вынікае, што вялікая доля жанчын у нашай краіне цяпер не кормяць малых цыцкай.

Па выніках абследавання, пры нараджэнні карміць цыцкай пачынаюць 80% малых. У 6 месяцаў гэтая лічба зніжаецца да 50%.

У год 28% дзяцей яшчэ бяруць цыцку, у 2 гады — 12%.

Цяжка зразумець, чаму аж палова мацярок не дакормлівае малых цыцкай нават да паўгода. У Беларусі жанчыны пасля нараджэння дзіцяці знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку, г.зн. фізічна знаходзяцца побач з дзіцём.

Гадаванне цыцкай і прасцейшае ў параўнанні са штучнымі малочнымі сумесямі, бо не патрабуе нейкіх адмысловых захадаў. У прынцыпе, у чалавека, як і ў іншых сысуноў малака маці бывае досыць для патомства.

Такая нізкая лічба маці, якія даюць дзецям цыцку, можа тлумачыцца ці праблемамі са здароўем маці, ці перакрыўленымі сацыяльнымі стандартамі.

Грудное гадаванне лічыцца вельмі карысным для дзяцей, бо спрыяе найлепшаму іх развіццю. Вялікая колькасць даследнікаў лічыць, што адмова ад груднога гадавання можа таксама мець адмоўныя наступствы для перспектываў чалавецтва як біялагічнага віду.

* * *

А Вы кармілі цыцкай? А Вас?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?