Традыцыйная нядзельная праграма кіраўніка Вэнэсуэлы Уга Чавэса «Алё, прэзыдэнт» пабіла ўсе рэкорды і доўжылася 7 гадзін 43 хвіліны.

У праграме, што кожны тыдзень трансьлюецца ў жывым этэры па вэнэсуэльскіх каналах, бралі ўдзел міністры, паслы лацінаамэрыканскіх краін і Канады, а таксама замежныя госьці.

Падчас трансьляцыі з прэзыдэнцкага палаца Чавэс не зрабіў ніводнага перапынку і толькі зрэдку піў каву. Некаторыя замежныя госьці вымушаныя былі з дазволу вядучага адправіцца ў аэрапорт за завяршэньня тэлемарафону. Так давялося паступіць Раляну Лумумбе — ‑ сыну Патрыса Лумумбы, забітага ў 1961 г.

Падчас праграмы Чавэс, які быў у гуморы, закрануў самыя розныя тэмы і нават выканаў народную песьню для мэксыканскай пісьменьніцы Алены Панятоўскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0