Бойка адбылася вечарам 8 сакавіка ў Лунінецкім рэстаране «Юна». У выніку бойкі 22-гадовы лунінчанін у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.

Пра гэта распавёў намеснік начальніка Лунінецкага райаддзела Следчага камітэта Леанід Ванюк.

У дачыненні да 30-гадовага непрацуючага лунінчаніна распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса. Падазраваны ужо быў раней судзімы за ўчыненне цяжкага злачынства. Ён пакуль на волі, але, магчыма, яго возьмуць пад арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?