Следcтва па справе арыштаванага па абвінавачанні «за здраду дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасці»23-гадовага аператара наваполацкага «Нафтана» Андрэя Гайдукова працягнулі яшчэ на месяц. Андрэй Гайдукоў утрымлiваецца пад вартай у СІЗА КДБ.
Іншых падрабязнасцяў гэтай справы дагэтуль ніхто не ведае.
Маці наваполацкага актывіста Вольга Гайдукова апавяла праваабаронцам «Вясны», што 11 сакавіка атрымала апошні ліст ад сына:
«Там усё побытавае: што перадаць і што здароўе нармальнае. Але мне радасна, што даходзяць хоць гэтыя некалькі радкоў. Следства цягнецца ўжо пяты месяц, а яснасці ніякай. Нават зразумець немагчыма, за што Андрэя вінавацяць: з усіх дапытаных і з адваката ўзялі падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства. А ў гэтай справе — усё таямніца!»
0
0
0
0
0
0