У Стоўбцах ратавальнікі шукаюць хлопчыка, які праваліўся пад лёд на Нёмане, паведаміў аператыўны дзяжурны МНС Беларусі.

Паводле яго слоў, двое хлапчукоў гулялі ля рэчкі. «Паколькі лёд ля берага невялікі, плынь свабодная, адзін з хлопчыкаў пайшоў пад лёд. Гэта адбылося ў 16.45», — распавялі ў МНС.

Як паведаміла прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Клябан, другі хлопчык стаў клікаць на дапамогу. Пачуўшы яго крыкі, адзін з прахожых патэлефанаваў у міліцыю.

«Ратавальнікі прыбылі на месца ўжо праз 6 хвілін. Вядуцца пошукі», — сказала прэс-сакратар. Плынь Нёмана ў гэтым раёне вельмі моцная, аднак, па словах Анастасіі Клябан, пошукі хлопчыка будуць працягвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?