Пачаўся афіцыйны двухдзённы візіт у Беларусь прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча. Каля трапа высокага госця позна ноччу сустрэў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

На 12 сакавіка запланаваны перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Таміслава Нікаліча ў вузкім і пашыраным складах. Бакі абмяркуюць беларуска-сербскія адносіны. Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

13 сакавіка запланаваныя сустрэчы сербскай дэлегацыі з бізнэс-коламі Беларусі, наведванне розных аб'ектаў і прадпрыемстваў у Мінску.

Цікава, што Сербія і далучылася да санкцый ЕС супраць лукашэнкаўцаў, увяла адпаведныя візавыя абмежаванні. Пры гэтым нацыяналіст Нікаліч палічыў патрэбным наведаць Мінск з візітам, хоць рашэнні Еўрасаюза прадугледжваюць забарону на кантакты з беларускім кіраўніцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?