Менскі гарадзкі суд пад старшынствам Міхаіла Басава цалкам задаволіў прыватную скаргу былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрыя Алейніка.

Студэнт‑выдатнік быў адлічаны з 4‑га курсу Акадэміі 15 траўня 2007 году нібыта за прагулы. Аднак Юрый Алейнік лічыць, што сапраўдная прычына адлічэньня — ягоная грамадзянская пазыцыя і палітычныя погляды. Паводле сёньняшняга рашэньня Менгарсуду справа Юрыя Алейніка вяртаецца зноў на разгляд у суд першай інстанцыі.

5 ліпеня 2007 году суд Кастрычніцкага раёну Менску спыніў вытворчасьць у пазове Юрыя Алейніка да Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. Суд палічыў гэтую справу непадведамаснай яму.

У красавіку 2007 году Юры Алейнік удзельнічаў у зборы подпісаў пад заротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў за захаваньне сацыяльных ільготаў студэнтам.

Юры Алейнік зьяўляецца старшынём Менскай абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».

Вячаслаў Кулік, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0