паведамляе агенцтва прыродных рэсурсаў і энергіі Японіі.
Першую партыю прыроднага газу атрымалася здабыць з глыбіні 1,3 км на дне акіяна з пакладаў гідрату метану, паведамляе агенцтва. Паводле папярэдніх дадзеных, размешчанае ў Ціхім акіяне на поўдні японскай выспы Хансю радовішча змяшчае запасы гідрату метану, супастаўныя з аб’ёмамі спажывання прыроднага газу ў краіне за 14 гадоў.
Гідрат метану — гэта крышталічнае рэчыва, якое ўзнікае пры нізкіх тэмпературах і пад ціскам, уяўляе сабой сумесь малекул вады і метану. У прыродзе ён сустракаецца пад пластом вечнай мерзлаты або глыбока на акіянскім дне. Навукоўцы лічаць, што запасы гэтага віду сыравіны ў Японіі складаюць каля 7 трлн кубаметраў.
Агенцтва прыродных рэсурсаў і энергіі разлічвае, што цягам пяці гадоў можа быць пачатая здабыча газу ў прамысловых маштабах.