Байцы сталічнага АМАПа на месцы злачынства затрымалі грабежніка, які скраў скрыпку ў вулічнага музыканта.

Выпадак здарыўся вечарам 9 сакавіка. Нарад АМАП знаходзіўся на маршруце патрулявання і звярнуў увагу на юную скрыпачку, якая грала ў падземным пераходзе станцыі метро «Плошча Якуба Коласа». Міліцыянеры зрабілі ёй заўвагу і пайшлі далей.

Але як толькі збочылі за кут, раздаўся гучны дзявочы крык.
Праз імгненне амапаўцы ўбачылі маладога мужчыну, які бег на іх з футлярам і скрыпкай у руках.
Заўважыўшы людзей у форме, ён кінуўся ў іншы бок. Яго дагналі і затрымалі.

Высветлілася, што грабежнік выхапіў у дзяўчыны скрыпку і футляр, калі тая ўжо збіралася сыходзіць. Сам затрыманы знаходзіўся ў моцнай стадыі алкагольнага ап’янення і нават паспрабаваў растлумачыць, што ён гуляе па Кіеве.

Для далейшага разбору амапаўцы даставілі затрыманага ў Савецкае РУУС.
Там была ўстаноўлена асоба 29-гадовага ўжо раней судзімага непрацуючага жыхара Мінскага раёна. Дарэчы, апрача скрыпкі ў футляры знаходзіліся грошы 16-гадовай пацярпелай — 93.950 рублёў.

У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?