Сярэдняя зарплата работнікаў Мінскага метрапалітэна — 4,1 млн. рублёў,паведаміў намеснік начальніка метрапалітэна Аляксандр Цімафееў 12 сакавіка на
Пры гэтым, паводле яго слоў, машыністы Маскоўскай лініі метро атрымліваюць прыкладна 9 млн. рублёў, Аўтазаводскай — больш як 7 млн. рублёў.Цімафееў таксама паведаміў, што за 2012 год даходы метрапалітэна ад рэкламы склалі 11 млрд. рублёў, з якіх 9,1 млрд. рублёў было зароблена на рэкламе ў вагонах.
Арандатары памяшканняў, якія належаць арганізацыі, унеслі ў даход арганізацыі 3 млрд. рублёў. «На новых станцыях гандлёвыя зоны яшчэ на этапе будаўніцтва набываюцца ўласнікамі, і будаўніцтва вядзецца за іх кошт, таму за арэнду там мы нічога не атрымліваем», — растлумачыў Цімафееў.
Каментуючы скаргі некаторых пасажыраў на вялікія інтэрвалы ў руху цягнікоў, галоўны рэвізор КУП «Мінскі метрапалітэн» Аляксандр Салей адзначыў неабходнасць эканоміі электраэнергіі,а таксама недастатковую колькасць машыністаў і рухомага саставу для таго, каб «вазіць паветра» ў меней загружаныя гадзіны. «У гадзіны пік інтэрвалы паміж цягнікамі складаюць дзве хвіліны. Расклад мяняецца на працягу года — ёсць летні варыянт, зімовы, святочны. Мы ўвесь час праводзім маніторынг колькасці пасажыраў і выконваем графік на 99,99%», — падкрэсліў Салей.
Ён заклікаў пасажыраў паведамляць пра здарэнні на платформах — дзяжурным па станцыі і службе аховы. Салей растлумачыў, што, нягледзячы на наяўнасць у метро больш як 900 камер відэаназірання, ахове не заўсёды ўдаецца хутка рэагаваць на здарэнні.