Міністэрства па падатках і зборах Беларусі пакуль не плануе зніжаць стаўку падатку на дабаўленую вартасць.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення ўскоснага падаткаабкладання МПЗ Ігар Скрыннікаў.

У пацвярджэнне абгрунтаванасці такога рашэння Ігар Скрыннікаў прывёў сітуацыю ў гэтай сферы ў краінах Еўрасаюза. «Ніводная краіна за апошнія гады не знізіла ПДВ. Разглядаецца толькі пытанне аб павышэнні гэтых ставак — на адзін, два, тры працэнтныя пункты», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне, ці не плануецца замяніць ПДВ на падатак з продажаў, прадстаўнік МПЗ адзначыў: «Падатак на дададзены кошт — гэта агульнасусветны падатак, што прымяняецца ў большасці цывілізаваных краін свету. Асноўныя нашы гандлёвыя партнёры прымяняюць ПДВ. Таму цяпер весці размову аб замене яго на падатак з продажаў некарэктна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?