Ананімны хакер апублікаваў у сеціве фінансавыя звесткі каля дзясятка амерыканскіх знакамітасцяў і палітычных дзеячаў, сярод якіх экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, амерыканскі віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн, свецкія ільвіцы Кім Кардаш’ян і Пэрыс Хілтан, а таксама шлюбная пара Jay-Z і Beyonce.

Паводле выдання, ФБР і паліцыя Лос-Анджэлеса расследуюць хакерскую атаку, у выніку якой у інтэрнэт былі выкладзеныя нумары сацыяльнага страхавання, інфармацыя аб выплатах па іпатэцы, банкаўскіх рахунках і крэдытах на аўтамабілі, а таксама дадзеныя крэдытных картак.

Сярод ахвяраў хакераў таксама апынуліся дырэктар ФБР Роберт Мюлер, генеральны пракурор Эрык Холдэр, начальнік паліцыі Лос-Анджэлеса Чарлі Бек,
а таксама акцёры Эштан Катчэр і Мэл Гібсан.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?