У віцебскім філіяле СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» працуе шмат былых выкладчыкаў, паведаміў дырэктар філіяла Уладзіслаў Андрэйчанка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю працы кампаніі ў Віцебскай вобласці.

«У віцебскага абласнога філіяла кампаніі „МТС“ вельмі прывабны твар. Са 150 нашых супрацоўнікаў 103 жанчыны. Сярэдні ўзрост — 32 гады. У 145 чалавек вышэйшая адукацыя.

Сярод прадаўцоў у асноўным былыя выкладчыкі. І гэта не выпускнікі педагагічнага ўніверсітэта, а людзі са стажам.
Яны паказваюць сябе загартаванымі байцамі. На гэтай працы вялікае эмацыянальнае выгаранне — праз аднаго прадаўца сёння праходзіць больш за 60 кліентаў», — сказаў Андрэйчанка, які з’яўляецца сынам былога кіраўніка вобласці, старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі.

Як паведаміў кіраўнік філіяла, у вобласці налічваецца 1.025.000 абанентаў «МТС» (85% насельніцтва рэгіёну), а таксама 2.300 кліентаў — юрыдычных асоб. Мабільны аператар забяспечвае сувязь у 5.668 населеных пунктах Віцебскай вобласці. Кампанія ўстанавіла 738 базавых станцый 2G і 276 — 3G. На 189 3G-станцыях актывавана тэхналогія хуткай пакетнай перадачы даных DC-HSDPA, якая дазваляе падключыцца да інтэрнэту на хуткасці да 42 Мбіт/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?