Працягвае расці лічба беларусаў, што атрымліваюць адукацыю ў краінах Еўрасаюза. Прычым гаворка не толькі пра навучэнцаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, што пасля закрыцця ў Мінску аднавіў працу ў Вільні.

Згодна з апублікаванымі ў Польшчы звесткамі, за Бугам у 2012 годзе навучалася 2953 студэнты з Беларусі.
Беларусы ўтвараюць другую памерам нацыянальную студэнцкую грамаду пасля ўкраінцаў.

Польшча фундуе Праграму Каліноўскага, на якой вучацца юнакі, што пацярпелі (ці сем'я якіх пацярпелі) ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Аднак яе ўдзельнікі складаюць толькі невялікую частку ад агулу беларускіх студэнтаў. Большасць з нашых суайчыннікаў вучыцца за свае грошы ў самых розных ВНУ, у тым ліку прыватных. Беларусаў вабіць еўрасаюзаўскі дыплом і добрая якасць польскай эканамічнай адукацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру