Актор Рэй Уайз, які сыграў у культавым серыяле 90-х «Твін Пікс» бацьку адной з галоўных гераінь Лоры Палмэр, зняўся ў кліпе гурту «Beach House».
Сваёй неадназначнасцю і атмасфернасцю ролік да песні «Wishes» месцамі нагадвае серыял Дэвіда Лінча.
Уайз у ім грае ролю спартыўнага трэнера, спявае ён жаночым голасам (салісткі «Beach House» Вікторыі Легран).