на фота: мама Улада Грудзьева

на фота: мама Улада Грудзьева

Грамадзянскія пазовы былі пададзеныя ад усіх траіх пацярпелых па справе аб наездзе на дзіця ля сталічнай школы: мамы, бабулі і дзядулі загінулага Улада Грудзьева.

«Мама загінулага хлопчыка патрабуе кампенсацыі маральнай шкоды памерам 200 млн рублёў, бабуля і дзядуля дзіцяці — па 100 млн», — паведамілі дзве не залежныя адна ад другой крыніцы.

Нагадаем, кіроўца «Поршэ-Каена» ў дасудовым парадку перадаў сям’і загінулага дзіцяці 200 млн рублёў. Гэтая сума павінна быць прынята да ўвагі судом.

Прадстаўнік пацярпелых па справе аб смяротным наездзе на дзіця адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ксенія Кобаса пацвердзіла, што яе кліенты — трое пацярпелых па справе — звярнуліся ў суд з грамадзянскімі пазовамі аб кампенсацыі маральнай шкоды. Аб сумах пазоваў прадстаўнік казаць адмовілася, спаслаўшыся на тое, што «не ўпаўнаважана сваімі кліентамі выдаваць гэтую інфармацыю», паведамляе auto.tut.by.

Нагадаем, што 15 лютага кіроўца аўтамабіля «Поршэ-Каен» Андрэй Забабура, які 13 лістапада мінулага года задавіў трэцякласніка СШ № 23 Уладзіслава Грудзева каля школы, раённым судом быў прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.
38-гадовы дырэктар прыватнай фірмы прызнаны вінаватым на падставе арт. 317, ч. 2 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0