У цэнтры Гродна малады таксіст траўмаваў навучэнку каледжа.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ, ДТЗ адбылося 12 сакавіка.

Дзяўчына злева па ходзе руху «Мерседэса» бегла па пешаходным пераходзе ў бок свайго інтэрната. Збіўшы прахожую, машына правезла яе на капоце 34 метры.
Пацярпелая шпіталяваная з пераломамі.

Вядома, што 21-гадовы кіроўца 17 разоў быў пакараны за розныя парушэнні правілаў руху.
У чатырох выпадках такімі выступалі факты перавышэння хуткасці. Апошнім парушэннем было тое, што вадзіцель не прапусціў прахожага ў лістападзе мінулага года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?