Кантроль за своечасовым праходжаннем тэхагляду аўтамабіляў у Беларусі будзе ўзмоцнены з 20 сакавіка, паведаміліў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

У трэцяй дэкадзе сакавіка — з 20 па 30 сакавіка — у Беларусі пройдзе акцыя пад назвай «Дзяржтэхагляд», накіраваная на ўзмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем вадзіцелямі дзяржтэхагляду іх транспартных сродкаў.

У час акцыі спецыяльныя групы, у склад якіх увойдуць прадстаўнікі ДАІ, Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый і «Белтэхагляду», будуць асабліва ўважлівыя да аўтаўладальнікаў, аўтамабілі якіх своечасова не прайшлі дзяржтэхагляд. У першую чаргу спецыялісты будуць правяраць аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама транспартныя сродкі, якія маюць яўныя неадпаведнасці па знешняму выгляду. Акрамя таго, асаблівую ўвагу ўдзеляць аўтатранспарту, які перавозіць пасажыраў, — аўтамабілям-таксі і маршрутным таксі.

«Цяпер ужо складзены план сумесных рэйдаў, узгоднены маршруты патрулявання», — удакладнілі ў міністэрстве.

Аўтаўладальнікі, якія экслуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду, будуць пакараны штрафам у памеры да дзвюх базавых велічынь (адна БВ складае Br100 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?