Дэпутаты Еўрапарламента на пасяджэнні ў Страсбургу большасцю галасоў адмовіліся прыняць рэзалюцыю, якая заклікае забараніць парнаграфію ў еўрапейскім сегменце інтэрнэту.

Як распавёў супрацоўнік Еўрапарламента, за забарону порна ў Інтэрнэце прагаласавалі 158 чалавек, а супраць — 368.

Дакументам прапаноўвалася таксама ўвесці кантроль і рэгуляваць публікацыю ў еўрапейскіх СМІ фатаграфій голых або напаўголых прадстаўніц прыгожага полу, каб пазбегнуць таго, каб «жанчына выкарыстоўвалася ў камерцыйных мэтах».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?