Папраўкі ў закон "Аб рэкламе", якія набудуць моц у ліпені гэтага года, забароняць выкарыстоўваць словы "падарунак", "бясплатна", "0 рублёў" і падобныя, калі ажыццяўленне рэкламаванай паслугі прадугледжвае аплату.
Аб гэтым паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Паводле яе слоў, папраўкі прадугледжваюць забарону рэкламы дзейнасці асоб, не зарэгістраваных у якасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па прыцягненні грашовых сродкаў, электронных грошай і іншай маёмасці. "Гэта робіцца ў мэтах спынення фінансавых пірамід", — патлумачыла Наркевіч.

Папраўкамі ў закон таксама прадугледжана, што

аператары сувязі, якія ўключаюць у дагавор згоду абанента на атрыманне рэкламы, павінны будуць дадаткова праінфармаваць абанента аб яго праве адмовіцца ад рэкламы.

Акрамя таго, у рэкламе банкаўскага ўкладу з'явіцца папярэджанне аб праве банка памяншаць працэнты па ўкладзе або дэпазіце.

Разам з тым, падкрэсліла Наркевіч, Мінгандлю мае намер надаць асаблівую ўвагу рэкламе, якая ўводзіць спажыўца ў зман аб характарыстыках тавараў і паслуг праз прадастаўленне няпоўнай інфармацыі. "Калі ў магазіне нейкі сезонны распродаж, гэта значыць новая калекцыя з'явілася, то старую калекцыю прадаюць са скідкай і пішуць "мінус 50%". Усё зразумела. У нас жа пішуць, што скідкі "да 70%": нейкая адна рэч ёсць па такой скідцы і ўсё.

Прыдумалі нейкія скідкі ад гандлёвых надбавак — людзі не разумеюць. Скідка павінна быць ад цаны тавару, не ад гандлёвай надбаўкі. Думаю, мы прапішам гэта ў законе", —
сказала Наркевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?