Абранне новага Папы — Хорхе Марыё Бергольё — Францыска Першага — каментуе з Лондана рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан.

«Пра яго мне нічога не вядома, але яго выбралі і мы будзем маліцца за яго, каб Бог даў яму сілы. Ведаеце, гэта вельмі цяжкі абавязак на яго ўскладзеныя.

Мы заўсёды ніколі не глядзім, з якой краіны, якой нацыі — нам гэта не важна.
Пэўна, што быць Папам — нялёгка. Трэба маліцца за яго, каб Бог даў яму сілы ў гэтай вялікай справе — кіраваць святой царквой. Спадзяюся, што ён будзе вельмі добрым Папам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?