Па яго словах, нагода для адмовы ў чыноўнікаў з Мінінфармацыі настолькі дробязная, што выглядае надуманай.

«Па фармальных пытаннях! Відавочна, што нас рэгістраваць не збіраюцца, паколькі чапляюцца зусім да драбязы. Вось я толькі што атрымаў ліст, і там гаворыцца, што нейкі нумар тэлефона не ўказаны. Карацей, зноў з-за вельмі дробнага фармальнага парушэння… Падамо яшчэ раз — чаму не? Мы нічога не трацім. Калі яны такую тактыку прынялі, то мы таксама будзем падаваць», — кажа А. Пашкевіч.

***

Праблемы ў «Arche» пачаліся ў верасні. Спярша галоўнага рэдактара Валерыя Булгакава абвінавацілі ў продажы выдання на прэзентацыі без касавага апарату. Потым на яго лецішчы прайшоў ператрус з канфіскацыяй кніг і часопісаў. Рахункі выдання былі замарожаныя. Булгакаў ад пераследу ўцёк у Літву. Спробы перарэгістраваць «Arche» цягнуцца ўжо амаль паўгода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?