Сад
У сакавіку самы час агледзець сад: апрацаваць абпаленыя сонцам участкі кары, абрэзаць хворыя і ссохлыя галіны.
Месцы сонечных апёкаў і маразабойныя трэшчы апрацоўваюць наступным чынам. Пашкоджаныя ўчасткі кары выдаляюцца да здаровай тканкі. Ачышчанае месца апрацоўваецца купарвасам (1%-ным растворам меднага купарвасу або 5%-ным растворам жалезнага купарвасу) і замазваецца садовым варам.
Аптымальная пара для пабелкі ствалоў дрэваў — канец восені, як варыянт, можна зрабіць гэта у лютым. Менавіта ў другой палове лютага садовыя дрэвы атрымліваюць самыя моцныя сонечныя апёкі.
Да набухання пупышак праводзіцца абрэзка садовых дрэваў. Зразаюцца ваўчкі, сухія і хворыя галіны, асвятляецца крона.
Ствалы дрэваў варта пачысціць металічнай шчоткай — пад ссохлымі фрагментамі кары зімуюць шкоднікі, там жа захоўваюцца споры хваробатворных грыбоў. Перад гэтым вакол става трэба пакласці посцілку. Зрэзаныя сухія і хворыя галіны і кавалкі кары трэба знішчыць.
Гарод
У сакавіку высейваюць на расаду насенне памідораў, капусты і цыбулі-парэй.
У канцы месяца можна пачынаць закладваць раннюю бульбу на прарошчванне. Ідэальны варыянт — прарошчванне на вольным паветры. Калі ж надвор’е не дазваляе вынесці насенку на вуліцу, рассыпце яе ў асветленым памяшканні.
Каб насенка прарасла хутчэй і парадавала вас вялікім ураджаем, апрацуйце яе сумессю сродкаў ад узбуджальнікаў хваробаў і мікраэлементаў (бор, магній, цынк). Можна таксама пасыпаць насенне драўняным попелам і медным купарвасам.
Дзе набыць насенку — чытайце тут.
Кветнік
Вопытныя кветкаводы раяць у сярэдзіне сакавіка пачынаць вырошчваць вяргіні, гладыёлусы, бягоніі, а напрыканцы месяца брацца за пасеў астраў, аксамітак, настурак.
Пасля з'яўлення ўсходаў ёмістасці з сеянцамі варта перанесці на падваконні.