У Кобрыне ў ДТЗ пацярпела 10-гадовае дзіця, вучань чацвёртага класа адной з мясцовых школ.

13 сакавіка на вуліцы Дружбы 29-гадовы кіроўца «Нісана-Прэм’еры» пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу ўчыніў наезд на хлопчыка.

Дзіця з закрытым пераломам левай плечавой косці, ранамі галавы, ударамі канечнасцяў дастаўлена ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?