Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Папу Францішку з выбраннем Кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы.

«Усё сваё жыццё вы прысвяцілі Богу і людзям, нястомна прапаведуючы Евангелле і вырошчваючы ў сэрцах павагу да высокіх духоўных ідэалаў. Цяпер Госпад заклікаў вас як дасведчанага пастыра і тэолага весці ладдзю Святога Пятра па бурлівым моры сучаснасці», — гаворыцца ў віншаванні.

«Місія Пантыфіка — гэта таксама місія нястомнага пілігрыма, які нясе свету святло надзеі, што мацуе веру і любоў. Упэўнены, што на гэтай адказнай пасадзе вы будзеце і далей непахісна абвяшчаць непахісныя хрысціянскія прынцыпы, якія складаюць маральную аснову чалавечай цывілізацыі, — адзначыў Лукашэнка.

— Выказваю надзею, што добрыя адносіны, якія склаліся паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, умацуюцца падчас Вашага Пантыфікату. Мы будзем рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі, дзе адносіны паміж праваслаўнымі і католікамі напоўнены духам ўзаемаразумення і супрацоўніцтва».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?