Пасажыры цягніка, які курсіруе паміж сталіцамі Літвы і Беларусі, будуць праходзіць памежна-мытныя працэдуры не на памежнай літоўскай станцыі Кяна, як цяпер, а на Віленскім чыгуначным вакзале.
Пра гэта сёння паведаміў журналістам прадстаўнік прадпрыемства «Чыгункі Літвы» Даліюс Жэбраўскас.

Дзякуючы новаўвядзенню час шляху скароціцца з трох да дзвюх з паловай гадзінаў. Новы парадак павінен пачаць дзейнічаць ужо ў траўні.

«Змены прадыктаваныя растучай папулярнасцю маршруту, імкненнем зрабіць паездку больш камфортнай, зэканоміць час шляху», — заявіў Д. Жэбраўскас.

На працягу месяца цягнікі па маршруце Вільня — Мінск перавозяць больш за 22 тыс. чалавек.

Камунікацыя яшчэ больш ажывіцца ў канцы траўня, калі замест дзвюх на маршруце пачнуць курсіраваць тры цягнікі.

Для ажыццяўлення памежна-мытных працэдур у прасторным тунэлі Віленскага чыгуначнага вакзала, што вядзе да шляхоў, абсталёўваюцца працоўныя месцы для памежнікаў і мытнікаў, сістэма рэнтгенаўскага кантролю багажу, камеры назірання за рухам людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?