Японскі вытворца аўтамабіляў Honda адклікае чвэрць мільёна машын з-за дэфекту тармазной сістэмы.
Як высветліў вытворца, з-за дэфекту тормаз на некаторых мадэлях можа спрацоўваць сам па сабе. Акрамя таго, машыны з дэфектам могуць тармазіць больш рэзка, чым разлічвае кіроўца.
У кампаніі сцвярджаюць, што пакуль дэфект не прывёў да аварый. Большая частка аўтамабіляў будзе адкліканая з рынку ЗША.
Вымушанае адкліканне аўто закране таксама рынкі Японіі, Канады, Аўстраліі, Мексікі, Германіі і Новай Зеландыі.
У снежні 2011 года Honda адклікала 313 тысяч аўто з-за праблемаў з падушкамі бяспекі.