На мерапрыемстве, якое адбылося 12 сакавіка, разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння міжнароднай супольнасці з Афганістанам і дзяржавамі Цэнтральнай Азіі. Яно праводзілася па ініцыятыве генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Зан’ера.

Напярэдадні Нявыглас меў сустрэчы з пастаяннымі прадстаўнікамі дзяржаў-сяброў АБСЕ пры Арганізацыі.

Афіцыйныя асобы, якія падпалі пад візавыя санкцыі ЕС, адказныя за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама падтрымліваюць або з’яўляюцца бенефіцыярамі ўлады Лукашэнкі.

Генадзь Нявыглас трапіў у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, калі быў на пасадзе кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.

У 2008 годзе ён быў адпраўлены ў адстаўку, бо не гарантаваў бяспеку на Дзень незалежнасьці, калі падчас канцэрту 3 ліпеня ў Мінску быў учынены тэракт. У 2011 годзе Лукашэнка прызначыў яго на пасаду намесніка генеральнага сакратара АДКБ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?