Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова лічыць мэтазгодным правядзенне дэнамінацыі ў 2014 годзе пры ўтрыманні інфляцыі ў 2013 годзе на ўзроўні 12%.
Аб гэтым яна заявіла сёння журналістам.

«Я думаю аб дэнамінацыі, але пакуль інфляцыя не дае магчымасці гэтага зрабіць. Калі ў нас будзе інфляцыя на канец года на ўзроўні запланаванай, то аб дэнамінацыі ўжо можна будзе казаць», — сказала Надзея Ермакова.

Разам з тым кіраўнік Нацбанка звярнула ўвагу, што не адна яна прымае рашэнне аб дэнамінацыі. «Дэнамінацыя — гэта сур’ёзнае пытанне», — дадала кіраўнік банка.

Надзея Ермакова таксама закранула магчымасць увядзення адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве. «Увядзенне адзінай валюты магчыма толькі тады, калі будуць вырашаны ўсе астатнія пытанні: падатковыя, мытныя і іншыя», — сказала яна. «Таму аб адзіным рублі размову весці пакуль рана», — адзначыла кіраўнік Нацбанка, дадаўшы, што такога ж меркавання прытрымліваецца Цэнтрабанк Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?