У чацвер барысаўскі БАТЭ падпісаў кантракт да канца года з латвійскім галкіперам Германам Маліньшам, які паспяхова прайшоў прагляд у клубе.

Герман Маліньш нарадзіўся ў 1987 г. З 2008 г. гуляў за рыжскі «Сконта», у двух апошніх сезонах з’яўляўся асноўным брамнікам гэтага самага тытулаванага клуба Латвіі. Усяго за «Сконта» Маліньш правёў 93 сустрэчы, у якіх прапусціў 64 мячы. Станавіўся чэмпіёнам Латвіі ў 2010 г., двойчы прызнаваўся найлепшым галкіперам чэмпіянату (2011, 2012), у мінулым годзе быў капітанам «Сконта».

У кар’еры Маліньша ёсць і забіты гол. 13 жніўня 2011 года яго каманда саступала на сваім полі «Юрмале» 0:1. А на 94-й хвіліне Маліньш, які падключыўся ў атаку, зраўняў лік.

Герман выступаў за юнацкія і маладзёжную зборную Латвіі, запрашаецца ў нацыянальную дружыну, за якую, зрэшты, пакуль так і не дэбютаваў.

Герман Маліньш правёў некалькі таварыскіх матчаў за БАТЭ падчас трэніровачных збораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?