На аўтамагiстралi Брэст—Мiнск 4 жнiўня зрабiлi пасадку самалёты МIГ-29 i СУ-27, якiя базiруюцца на 61-й знiшчальнай авiяцыйнай базе.

Чытачам растлумачу, што на «алiмпiйцы», памiж Iвацэвiчамi i Баранавiчамi, ёсць аэрадромны ўчастак дарогi. I знешне ён адрознiваецца ад астатняй аўтамагiстралi толькi тым, што на iм адсутнiчае газон, якi раздзяляе палосы руху.

У нас ужо былi пасадкi на аўтадарозе больш лёгкiх самалётаў, а вось пасадка такiх самалётаў, як МIГ-29 i СУ-27 на аэрадромны ўчастак магiстралi ажыццяўлялася ўпершыню ў гiсторыi.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Пра важнасць падзеi сведчыць i той факт, што на адпрацоўку пасадкi самалётаў прыбыў мiнiстр абароны Л. Мальцаў.

А для чаго патрэбны такiя пасадкi? Пытанне заканамернае. Па-першае, участкi аўтамагiстральных дарог могуць выкарыстоўвацца ў якасцi запасных аэрадромаў i аэрадромаў разгрупавання авiяцыi. Па-другое, — гэта падрыхтоўка лётнага саставу.

Убачыўшы перакрыты ад аўтамабiльнага транспарту ўчастак «алiмпiйкi», падумалася, што на яго пасадзiць самалёт даволi лёгка, але каб гэта зрабiць, павiнны быць задзейнiчаны розныя вайсковыя часцi i падраздзяленнi. Яны абавязаны падтрымлiваць радыёсувязь, радыёлакацыйны кантроль палётаў авiяцыi, выдаваць радыёлакацыйную iнфармацыю на пункты баявога ўпраўлення авiяцыяй, а таксама вырашаць задачы iнжынерна-аэрадромнага, тэхнiчнага i тылавога забеспячэння. А гэта не толькi падрыхтоўка ўзлётна-пасадачнай паласы, запраўка самалётаў, маскiроўка тэхнiкi, авiяцыйнае прыкрыццё раёна палётаў, але i адпрацоўка ўзаемадзеяння з экiпажамi, з выканаўчымi i распарадчымi органамi ўлады....

Хоць сама пасадка працягваецца каля хвiлiны цi яшчэ менш.

Пасадкi, як затым i ўзлёты самалётаў, прайшлi на выдатна. МIГ-29 пiлатавалi: палкоўнiк Альфрэд Краўчонак — лётчык-снайпер i падпалкоўнiк Юрый Асаўцоў — лётчык 1 класа, СУ-27 — палкоўнiк Юрый Вараб’ёў — лётчык 1 класа i падпалкоўнiк Анатоль Мароз — лётчык 1 класа.

— Неўзабаве такiя пасадкi стануць звычайнай справай i кожны лётчык здольны будзе пасадзiць самалёт на аэрадромны ўчастак дарогi, — заявiў мiнiстр абароны.

На аэрадромах пакрыццё бетоннае, а на аўтамагiстралi — асфальт, i няхай тут ён больш моцнага саставу, тым не менш не аэрадром. Але пасля пасадкi 20-тоннага СУ-27 пакрыццё дарогi засталося без змяненняў. Зладжана дзейнiчала мiлiцыя i ДАI, было поўнае паразуменне з дзяржаўнымi органамi, а гэта крок наперад, бо раней здаралiся розныя накладкi i нестыкоўкi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?