"Паездка па маршруце Гікалы-Адоеўскага-МКАД-Уручча заняла троху болей за 5 гадзін, -- піша ў сваім Фэйсбуку Dzianis Melyantsou. -- Куча аварыяў, буксуючыя і заглохшыя машыны. Прыборачную тэхніку бачыў толькі адзін раз, астатняе - гераічныя дворнікі. Удзельнікі руху -- напалову: палова м...кі, нікога не прапускаюць, сігналяць, падразаюць; палова - паводзяць сябе ветліва, дапамагаюць выбрацца застраўшым. На МКАДзе - адна каляіна і ніфіга не відаць. Шмат аварыяў з вялікай колькасцю машын. З Шабаноў, кажуць, народ выбіраецца па 6-7 гадзін. На стаянку заязджаў на паніжайцы, заўтра прыйдзецца дарогу сабе расчышчаць..."

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0