За 7 км ад павароту на Вільню (Валожынскі раён) пачынаецца затор. Мы яго прайшлі за гадзіну, Дарога да мяжы выдатная, напісаў Павел Юхневіч.

За 7 км ад павароту на Вільню (Валожынскі раён) пачынаецца затор. Мы яго прайшлі за гадзіну, Дарога да мяжы выдатная, напісаў Павел Юхневіч.

Цыклон, які бушаваў над Беларуссю другую палову пятніцу і палову ночы, адышоў на паўночны ўсход у бок Расіі.

Над Мінскам свеціць сонца, якое паступова прабіваецца праз хмары. За 12 гадзін намяло нямала снегу, і ён зіхаціць пад сакавіцкім сонцам.

Сонечнае надвор'е таксама ў Брэсцкай вобласці і над трасай на Вільню, паведамляюць карэспандэнты і чытачы НН.

Надвор’е на сёння мінус 5–7, парывы да 16 метраў у секунду.

Тым не менш ДАІ і МНС рэкамендуюць адмовіцца сёння ад паездак на аўтамабілях: у пятніцу былі нечуваваныя заторы на трасах і яны зараз захоўваюцца. Заняткі і мерапрыемствы ў беларускіх школах адменены.

Выезд з Мінска па-ранейшаму абмежаваны да стабілізацыі дарожнага становішча. Так, няма руху на дарозе М4 Мінск — Магілёў да 45-га кіламетра. Ідзе расчыстка трасы на Барысаў (Р53), цяжкая сітуацыя захоўваецца на трасы Брэст — Мінск у раёне Дзяржынска. На МКАД каля Новага Двара ўскладнены рух, рух транспарту на трасе Мінск — Гродна перакрыты. цяжкое становішча каля Магілёва ў кірунку Мінска,
паведамляе БелТА.

Затое аднавіў працу Нацыянальны аэрапорт «Мінск», рэйсы рыхтуюцца да вылету.

А якое надвор’е ў Вас? Якая вышыня снегу?

Дзяліцеся ўражаннямі.

***

Мінск паціху вяртаецца да жыцця. Дарогі паступова чысцяцца. Транспарт паволі, аднак ходзяць. Жыццё, можна сказаць, віруе. Людзей шмат на прыпынках, але так звычайна ў суботу.

Аўтамабілісты разграбаюць снег каля сваіх машын. У некаторых месцах сумёты не тое, што вышэй за галаву, а значна большыя.

Снег учора замёў усё навокал, таму людзі праклалі новыя сцежкі, па якіх можа прайсці толькі адзін чалавек. Таму часам выстройваюцца цэлыя чэргі, каб прайсці.

У шэраг кіёскаў не падвезлі свежую суботнюю прэсу. Пошта не даехала.

Праўда, дзьме моцны парывісты вецер, не зусім камфортна, бярэцца мароз. Неба зноў зацягвае хмарамі.

Пасля 12-й у Мінску сонца канчаткова схававалася. У дварах цяжка праехаць, машыны буксуюць.

Наша Ніва працягвае сачыць за падзеямі : )

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?