На дарогах працуе ўся тэхніка выратавальнікаў і іншых ведамстваў. Сілы МНС імкнуцца паспець паўсюль, дзе патрэбна іх дапамога. У прыярытэце — захраслыя ў снезе машыны, у якіх знаходзяцца дзеці.

Сітуацыя пакуль усё яшчэ складаная. Вялікая колькасць людзей застаецца ў аўтамабільных заторах на заснежаных трасах. Па дадзеных МНС, мінулай ноччу быў сур'ёзна абцяжараны рух на 30 участках дарог. Людзі спраўляюцца з непагаддзю разам — робяць абыходы, паляць вогнішчы, дапамагаюць па магчымасці тым, каму гэта неабходна.

Паводле інфармацыі Белэнерга на сённяшнюю раніцу, без электраэнергіі ў Беларусі застаюцца 305 населеных пунктаў. Непагадзь выклікала аварыі на падстанцыях, абрывы ліній электраперадач. Вядуцца экстраныя аднаўленчыя работы.

Пакуль у Мінску і на пад'ездах да сталіцы змагаюцца са снегам, у Гомельскай вобласці насельніцтва перажыло сапраўдны патоп. Там прайшлі моцныя ліўні і ратавальнікі МНС нават дапамагалі адпампоўваць ваду.

Таксама ў мінулыя суткі ў краіне адбылося 22 пажары, 1 чалавек загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?