У Віцебску гараджане выйшлі на вуліцы, каб дапамагчы камунальнікам ва ўборцы снегу, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».
Цыклон літаральна засынаў абласны цэнтр. Уся тэхніка наяўная ў гарадскіх службаў задзейнічана на ўборцы, але ў першую чаргу расчышчаюцца цэнтральныя вуліцы Віцебска. Жыхарам ускраін, прыватнага сектара і новых мікрараёнаў даводзіцца спадзявацца на ўласныя рукі і рыдлёўкі.
0
0
0
0
0
0