Гульцы ФК «Гомель» скіраваліся ў пятніцу аўтобусам у Мінск на матч 1/4 фіналу Кубку Беларусі, што меўся прайсці сёння, але трапілі ў 40-кіламетровы затор у ваколіцах Бабруйска.

Дарэчы, у гэтым заторы стаяў і акцёр Іван Ахлабысцін.

Футбалісты правялі ноч у аўтобусе, а сёння раніцай дабраліся да сталіцы электрычкай з Асіповічаў, піша Goals.by

Матч 1/4 фіналу Кубку Беларусі «Мінск» — «Гомель» перанесены на нядзелю і пачнецца ў 19:30.

Перанесены таксама з суботы на нядзелю трэці паўфінал чэмпіянату Беларусі па хакеі паміж салігорскім "Шахцёрам" і "Нёманам".
Гродзенскі клуб, які ехаў у Салігорск, дабраўся толькі да Нясвіжа і вымушаны быў там спыніцца, дадае Goals.by.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?