У Мексіцы 12 чалавек загінулі, не менш за 70 атрымалі раненні ў выніку выбуху невялікага грузавога аўтамабіля, які перавозіў феерверкі.

Інцыдэнт адбыўся падчас рэлігійнай цырымоніі ў невялікай вёсцы ў штаце Тласкала ў цэнтральнай частцы краіны. Паведамляецца, што вясковыя жыхары зладзілі шэсьце, падчас якога адна з ракет феерверка выпадкова трапіла ў грузавік.

У цырымоніі таксама прымаў удзел біскуп штата Тласкала, ён не пацярпеў.

Губернатар штата Марыяна Гансалес распарадзіўся прымаць пацярпелых ва ўсіх бальніцах рэгіёну.

Да месца здарэння прыбылі 14 карэт хуткай дапамогі, перасоўны шпіталь і два медыцынскіх самалёта. Многія параненыя былі перавезены ў лякарні ў суседнім штаце Пуэбла.

Улады не выключаюць, што колькасць ахвяр можа ўзрасці — у момант выбуху вуліца была поўная людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?