Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвергла інфармацыю аб затрыманні начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Уладзіміра Кротава, што з’явілася 16 сакавіка ў інтэрнэце.

Паведамлялася, што высокі міліцэйскі чын затрыманы па крымінальнай справе аб вымагальніцтве.

«16 сакавіка 2013 года ў інтэрнэце на дэструктыўных рэсурсах было размешчана паведамленне аб нібыта затрыманні і арышце начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце міліцэйскага ведамства. — Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці».

МУС адзначае, што «распаўсюджванне недакладнай, а часам і лжывай інфармацыі на так званых «апазіцыйных» інтэрнэт-рэсурсах носіць пастаянны характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?