У аўторак а 17-й гадзіне ў Музэі Багдановіча (Траецкае прадмесьце) адбудзецца вечарына з нагоды юбілею Віталя Скалабана.

Адзін з найлепшых знаўцаў гісторыі Беларусі ХХ стагодзьдзя нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёну. Ён скончыў у 1970 годзе Ленінградзкі ўнівэрсытэт. Працу пачаў у выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя».

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Схаваўшыся ў Нацыянальным архіве ад зьменлівасьцяў часу, гісторык Скалабан капае і капае мінуўшчыну беларускай культуры. Яго адрозьнівае талент рабіць адкрыцьці ў тых справах, якія ўсім здаваліся зьведанымі і прадказальнымі.

Доўнар-Запольскі, Улашчык, Купала, Гарэцкі, Ігнатоўскі, Платонаў, КПБ — гэта толькі асобныя з аб’ектаў зацікаўленасьці гісторыка Скалабана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?