Віленская траса пад Валожынам. Фота Аляксея Янукевіча.

Віленская траса пад Валожынам. Фота Аляксея Янукевіча.

Сёння рух на ўсіх беларускіх аўтадарогах адноўлены,
паведамілі БелТА у Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі.

«Сітуацыя нармалізавалася, і рух на ўсіх аўтадарогах адноўлены. Уезд у Мінск і выезд з яго таксама адкрыты», — сказалі ў ДАІ.

Аднаўляецца і праца Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Але рэйсы прыбываюць са спазненнем ці затрымліваюцца.

Рэйс авіякампаніі «Белавія» B2-736 з Тбілісі прыбыў са спазненнем. Борт прызямліўся ў 08.42 (па раскладзе планавалася 06:05). Рэйс гэтай жа кампаніі B2-776 з Астаны таксама прыбыў пазней — у 09:02 (па раскладзе — 06:50).

Акрамя таго, затрыманыя рэйсы «Белавія» з Екацярынбурга (B2-932/U6-4882, прыбыццё па раскладзе было запланавана ў 07.15) і Баку (B2-740/J2-640, па раскладзе — 07.20). Між тым рэйс «Аэрафлота» SU-1830 з Масквы прыбыў без спазненняў, паведамляе БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0