Колькасць гарадскога транспарту ў Мінску на ўсіх маршрутах 18 сакавіка будзе павялічана, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Мінсктранс» Віктар Тозік.

Паводле яго слоў, гэта звязана з тым, што аўтамабілі многіх мінчан пакуль выкарыстоўваць праблематычна, бо яны засыпаныя снегам. «Менавіта таму, каб не было цяжкасцяў, будзем пускаць дадатковы транспарт на маршруты, асабліва на самыя загружаныя.

Гэта датычыцца і аўтобусаў, і тралейбусаў, і трамваяў», — растлумачыў Віктар Тозік.

Ён дадаў, што сёння сітуацыя з працай грамадскага транспарту ў сталіцы стала значна лепш. «Асаблівых збояў у графіку руху не было. Праблемы былі толькі з раніцы. Напрыклад, у Гатава, дзе ўчастак дарогі не быў пасыпаны процігалалёднымі сумесямі. Але цяпер там і ў іншых месцах праблема вырашана», — адзначыў Віктар Тозік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?