Беларуска Дар'я Домрачава заняла 23-е месца ў мас-старце на дзявятым, заключным, этапе Кубка свету па біятлоне, які завяршаецца сёння ў расійскім Ханты-Мансійску.
На дыстанцыі 12,5 км c чатырма агнявымі рубяжамі Дар'я Домрачава дапусціла 6 промахаў і паказала вынік 41 хвіліна 47,6 секунды, прайграўшы 3 хвіліны 25, 2 сек. пераможцы Габрыэле Саўкалавай з Чэхіі.
У сезонным заліку Кубка свету ў гонках з масавым стартам Дар'я Домрачава (200 ачкоў) заняла 2-е месца, саступіўшы толькі нарвежцы Туры Бергер (262).
У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава таксама захавала 2-е месца (924 балы) следам за Турай Бергер (1234).Замкнула прызавую тройку Андрэа Хенкель з Германіі (856).