З-за снегавога шторму, што абрынуўся на Беларусь у пятніцу, многія вёскі (пацярпела найбольш Цэнтральная і Усходняя Беларусь) застаюцца адрэзанымі ад транспартных камунікацый. На дарогах застаецца кінуты транспарт.

Як паведамляюць чытачы, у Крупскім раёне на некаторых фермах кароў не кормяць трэці дзень — тэхніка не можа да іх дабрацца. Асабліва моцна заблакаваныя павароты дарог ля яраў, дзе снегу насыпала найболей.

Заўтра да школ у вёсках не змогуць дабрацца дзяцей.

Так, у вёску Клён Крупскага раёна хлеб прывозілі апошні раз у чацвер, дарога заблакаваная.

Стараселле, Горы, Малыя Ліпавічы (Чашніцкі раён) — заблакаваны транспартны рух, паведамляюць чытачы НН.

Стараселле, Горы, Малыя Ліпавічы — да вёсак ужо пачысцілі, але толькі даезды, пакуль самі вёскі не чысцяць.

Патэлефануйце бабулям-дзядулям, дзядзькам, сваякам і лакальна ўдакладняйце сітуацыю ў іх рэгіёнах.

*** Бярэзіна: аўтобусы не ходзяць і зараз. Бабулек раскопвалі суседзі. Учора ў вёску не трапіла хуткая — дактары ішлі пешкі.

Хацюхова (Крупскі раён) — заблакавана дарога, спрабуюць ачысціць сіламі калгаснай тэхнікі, але пакуль не ўдаецца.

Хуткая не даехала ў вёску Лешніца (Бярэзінскі раён).

Крэстопаўшчына (Крупскі раён) — цялят не кармілі два дні, тэхніка не можа прабіцца да фермы. Калгаснікі спрабуюць уручную адкапацца.

Гэтыя звесткі можна перадаваць у падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і дарожныя службы.

***

Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС:

Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 162) 42-73-84,

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 212) 47-40-95.

Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 232) 71-10-18.

Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 152) 43-35-53.

Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

Цэнтр аператыўнага кіравання: (+375 17) 246-74-00.

Магілеўскае абласное ўпраўленне МНС

Цэнтр аператыўнага кіравання (+375 222) 31-11-63.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?