Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт раскрытыкаваў Папу Францішка за тое, што той пасля свайго абрання адмовіўся ад прапанаванага яму лімузіна.

Сваю заяву кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (гэтая царква не адносіцца да РПЦ) зрабіў ўвечары 16 сакавіка ў эфіры 5 канала.

На думку Філарэта, Евангелле вучыць быць сціплым перад Богам, а не напаказ.
«Я не ўхваляю такія ўступкі, бо гэта праца на паказ… <…> Госпад як кажа — не выстаўляйце праведнасці вашай перад людзьмі і не паказвайце сваю сціпласць перад людзьмі, а будзьце сціплымі ў сярэдзіне, а не напаказ».
Сам Філарэт перасоўваецца на «Мэрсэдэсе» прадстаўнічага класа, які, па яго словах, яму падарылі бізнесмены.
Патрыярх тлумачыць такі выбар машыны тым, што на расійскім аўтамабілі ён не змог бы выконваць свае абавязкі. «Я за год наведваю ад 10 да 20 епархій, дзякуючы таму, што ёсць аўтамабіль такі, які не спыняецца», — сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?