БАТЭ у матчы за Суперкубак Беларусі перамог «Нафтан» з лікам 1:0 і стаў уладальнікам трафея.
Гол на трэцяй дададзенай хвіліне забіў Міхаіл Сівакоў (пас — Эдгар Аляхновіч).
Гульня прайшла ў Мінску ў футбольным манежы.
БАТЭ стаў уладальнікам суперкубка ў трэці раз.