Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і кампанія «Будзьма беларусамі» запрашаюць у краязнаўчае падарожжа «Налібоцкая ўскраіна» з серыі «Падарожжа ў Еўропу» (6 красавіка).

У праграме:

Траскаўшчына — вадзяны млын кан. 19 ст.

Новае Поле — сядзібна-паркавы ансамбль Друцкіх-Любецкіх сяр. 19 ст.

Тэйкі — капліца-пахавальня Вішнеўскіх друг. пал. 19 ст.

Ракаў — капліца 18 ст. над святой крыніцай, рыма-каталіцкія могілкі з брамай і капліцай-пахавальняй Здзяхоўскіх сяр. 19 ст. у стылю класіцызм, царква з рысамі барока і класіцызму кан. 18 ст., неагатычны касцёл пач. 20 ст., музей-галерэя Фэлікса Янушкевіча

Падневічы — капліца-пахавальня Жаброўскіх друг. пал. 19 ст., магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Івянец — нэагатычны касцёл пач. 20 ст., касцёл і кляштар францішканаў друг. пал. 18 ст. у стылю барока, драўляная сінагога пач. 20 ст., сядзібна-паркавы ансамбль Драгуновых.

Пяршай — нэараманскі касцёл 20-х гг. 20 ст.

Валожын — класічны касцёл пач. 20 ст., палацавы ансамбль Тышкевічаў пач. 20 ст., ешыва пач. 19 ст.

Па справах запісу, і каб атрымаць дадатковую інфармацыю пытайцеся тут: +375 29 1694811 (Юрый Меляшкевіч).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0