Палярнае ззянне над Радашковічамі ў ноч на панядзелак.

Палярнае ззянне над Радашковічамі ў ноч на панядзелак.

Палярнае ззянне над Радашковічамі ў ноч на панядзелак.

Палярнае ззянне над Радашковічамі ў ноч на панядзелак.

Астраномы не выключаюць паўтарэння палярнага ззяння ў Беларусі. Як адзначыў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, магчыма, незвычайную прыродную з’яву пашчасціць убачыць і ў ноч з 18 на 19 сакавіка.

Аб палярным ззянні мінулай ноччу ў сацсетках паведамілі відавочцы — жыхары Брэста, Гродна і Мінскай вобласці. Рэзкая ўспышка, якая адбылася на Сонца, прывяла да ўзнікнення магутнага патоку зараджаных часціц, якія праз некаторы час даляцелі да Зямлі і сутыкнуліся з верхнімі пластамі атмасферы — іанасферы. Пры гэтым атамы атмасферы разбураліся на іоны і аб’ядноўваліся зноў (гэты працэс называецца рэкамбінацыяй), выпраменьваючы святло розных колераў.

«Прадказаць свячэнне небасхілу немагчыма. Гэта залежыць ад таго, як павядзе сябе сонца, у якім кірунку будуць рухацца сонечныя часціцы, ад надвор’я.
Для Беларусі палярнае ззянне — рэдкая падзея, часцей яно сустракаецца ў паўночных краінах. Бачыць яго можна ў цёмны час сутак на небасхіле і лепш за горадам. Не выключана, што ў ноч з 18 на 19 сакавіка яно паўторыцца. Яснае марознае надвор’е гэтаму спрыяе», — адзначыў Альгерд Кузнечык.

Раней аб такой з’яве ў краіне паведамлялася ў жніўні 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?