Цыклон «Бірк» не дойдзе да Беларусі, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
У адрозненне ад «Хаўера», агрэсіўны характар якога выявіўся сустрэчай у цыклоне арктычнага і трапічнага паветра,
«Бірк», які складаецца з аднастайнай паветранай масы ўмераных шырот, будзе неактыўным і спакойным. Ён спыніцца на тэрыторыі Польшчы. Уплыў на надвор’е ў Беларусі акажуць толькі яго атмасферныя франты.
У аўторак раніцай атмасферныя франты «Бірка» будуць уплываць на надвор’е паўднёвага захаду краіны — Брэсцкай, Гродзенскай абласцей, а таксама паўднёвага захаду Мінскай і Гомельскай абласцей.
У сераду ноччу, 20 сакавіка, атмасферны фронт дабярэцца да сталіцы.
Уплыў атмасферных франтоў цыклону на ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе адчувацца да чацвярга — вышыня снегу павялічыцца на 5–10 см.
У канцы тыдня Беларусь апынецца ў зоне супрацьстаяння халоднага антыцыклону на поўначы і актыўнага цыклону над Чорным морам.
Гэта будзе характарызавацца ўзмацненнем ветру, па поўдні краіны будзе ісці снег.
0
0
0
0
0
0