У райцэнтры Іванава на пачатку трэцяй гадзіны 19 сакавіка адбыўся пажар у інтэрнаце ААТ «Райаграсэрвіс» па вуліцы К.Маркса.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 2.51 у службу «101» паступіла інфармацыя аб спрацоўванні ў гэтым будынку сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Ратавальнікамі сумесна з адміністрацыяй інтэрната былі эвакуяваны з будынка 42 чалавекі, у тым ліку дзевяць дзяцей.

Пажар быў патушаны за чатыры хвіліны. Агнём у кабінеце на першым паверсе пашкоджаны пісьмовы стол, тэлефонны апарат, закураны сцены і столь. Пацярпелых няма.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія аб парушэнні правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне тэлефоннага апарата).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?