Былы футбаліст зборнай Англіі Майкл Оўэн на сваім афіцыйным сайце абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Оўэн завершыць гуляць у маі гэтага года. Па словах Оўэна, для яго зараз прыйшоў час сысці са спорту, і ён абвяшчае пра гэта «з гонарам».

За падтрымку, якую яму аказвалі на працягу кар'еры, Оўэн падзякаваў трэнерам, заўзятарам, работнікам клубаў і іншым гульцам. Акрамя таго, футбаліст звярнуўся са словамі падзякі да бацькоў, жонкі ды іншых сваякоў.

У сезоне-2012/13 Оўэн выступае за клуб «Сток Сіці». У чэмпіянаце Англіі форвард правёў за гэтую каманду шэсць матчаў і забіў адзін гол.

Оўэн з'яўляецца выхаванцам «Ліверпуля». За гэтую каманду ён выступаў з 1996 па 2004 гады, а затым перайшоў у мадрыдскі «Рэал». У 2005 годзе гульца купіў «Ньюкасл», а пасля вылету «Ньюкасла» з прэм'ер-лігі ў 2009 г. падпісаў кантракт з «Манчэстэрам Юнайтэд», за які выступаў да 2012 года.

У зборнай Англіі форвард дэбютаваў у 1998 годзе. Усяго за нацыянальную каманду Оўэн правёў 89 матчаў і забіў у іх 40 мячоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?